Герб Грэнады
Герб Грэнады | |
---|---|
Дэталі | |
Суб’ект | Грэнада |
Зацверджаны | у 1974 годзе |
Шчыт |
Шчыт падзелены на чатыры часткі, з дзве з залатымі львамі і дзве з паўмесяцам і лілеямі |
Шчытатрымальнікі |
Армадзіл і Гранадскі голуб |
Заснаванне | Горы, палі і Вялікае Возера Грэнады — Этанг |
Герб Грэнады — адзін з дзяржаўных сімвалаў Грэнады. З'явіўся ў 1974 годзе.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шчыт, падзелены на чатыры часткі залатым крыжам. У цэнтры крыжа — каравела Калумба «Санта-Марыя»: востраў Грэнада адкрыты Калумбам ў 1498 г. Брытанскі леў на чырвоным полі паказаны ў верхняй левай і ніжні правай секцыях шчыта, лілея з залатым маладзіком размешчана ў такім жа спектры. Вышэй шчыта — залатая карона, упрыгожаная гірляндай галін бугенвілеі. У гірляндзе сем чырвоных руж, якія сімвалізуюць сем абшчын Грэнады.
Шчыт трымаюць браняносец, які стаіць перад сцяблом кукурузы; з другога боку грэнадскі голуб, які стаіць пад бананавай пальмай. Аснова: горы, палі і Вялікае Возера Грэнады — Этанг. Стужка: нацыянальны дэвіз: «Заўсёды з вераю ў Бога, мы імкнемся, будуем і рушым наперад як адзін народ.»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Karl-Heinz Hesmer: Flaggen und Wappen der Welt. Geschichte und Symbolik der Flaggen und Wappen aller Staaten. Bertelsmann Lexikon Verlag, Gütersloh 1992, ISBN 3-570-01082-1